Украіна. Хіт-парад газетных “качак” 2011 года

Украінская газета “Каментары зрабіла падборку дутых сенсацый мінулага года, якія так і не перайшлі ў разрад рэальных фактаў. Самай вялікай “качкай аказалася плётка пра хуткую адстаўку прэм’ера Азарава. Яго кабінет пачалі хаваць аж з мінулай зімы, а Азараў умудрыўся сустрэць Новы год на сваёй пасадзе.

Украінская газета “Каментары зрабіла падборку дутых сенсацый мінулага года, якія так і не перайшлі ў разрад рэальных фактаў. Самай вялікай “качкай аказалася плётка пра хуткую адстаўку прэм’ера Азарава. Яго кабінет пачалі хаваць аж з мінулай зімы, а Азараў умудрыўся сустрэць Новы год на сваёй пасадзе. Сярод іншых сенсацыйных чутак года: амністыя для Юліі Цімашэнка, ізраільскае грамадзянства сталічнага мэра Леаніда Чарнавецкага, спекуляцыі наконт таго, што Яўгенія Цімашэнка стане палітычнай пераемніцай маці, а былы прэзідэнт Віктар Юшчанка хутка атрымае амерыканскі пашпарт. Самая смешная чутка пра тое, што Януковіч баіцца лётаць на самалётах. Застаецца дадаць, што некаторым выданням перадрукоўка “качак каштавала выклікаў у суд, аднак пакаранне было хутчэй сімвалічным.

Паводле ўкраінскай прэсы

Каментаваць