Украіна. Як назваць міліцыю?

Ініцыятыва прэзідэнта Расеі – перайменаваць міліцыю ў паліцыю была падтрыманая і ва Украіне. Тут па загаду міністра МУС Анатоля Магілёва нават ужо створаная спецыяльная камісія па перайменаванню. Адна з самых цяжкіх задач у яе працы – новая назва ўкраінскай міліцыю. Справа ў тым, што слова паліцыя выклікае ў украінцаў асацыяцыю з вайсковым фармаваннем, якое дзейнічала ў краі падчас нямецкай акупацыі. Таму кіраўніцтвам МУС разглядаюцца іншыя варыянты. Найбольш папулярны – жандармы.

Ініцыятыва прэзідэнта Расеі – перайменаваць міліцыю ў паліцыю была падтрыманая і ва Украіне. Тут па загаду міністра МУС Анатоля Магілёва нават ужо створаная спецыяльная камісія па перайменаванню. Адна з самых цяжкіх задач у яе працы – новая назва ўкраінскай міліцыю. Справа ў тым, што слова паліцыя выклікае ў украінцаў асацыяцыю з вайсковым фармаваннем, якое дзейнічала ў краі падчас нямецкай акупацыі. Таму кіраўніцтвам МУС разглядаюцца іншыя варыянты. Найбольш папулярны – жандармы. Між тым сярод гісторыкаў ёсць прыхільнікі таго, каб назваць міліцыянераў“сердюкі – так называліся вайскоўцы з асабістай гвардыі гетманаў, якія ў дадатак выконвалі функцыі абаронцаў бяспекі. Што да грамадства то яно, здаецца, ня верыць, што новая назва міліцыі нешта кардынальна зменіць.  Вядомы ўкраінскі адвокат Татьяна Монтян кажа на гэты конт: . «Ад перастановы ложкаў у бардэлі якасць паслуг не змяняецца».

Па матэрыялах “Сегодня (Украіна)

Каментаваць