Украіна. Януковіч кансалідуе нацыю?

“Ідэя Уладзіміра Пуціна пра стварэнне Еўразійскага саюза нясе пагрозу суверэнітэту Украіны, — піша ў новым выпуску кіеўскі часопіс “Тиждень, вядучы орган украінскіх нацыяналістаў. — Галоўнай патэнцыйнай ахвярай “пашырэння Еўразійскага саюза можа стаць Украіна. Падобна, Украіне варта чакаць новай, на парадак мацнейшай і, верагодна, больш “комплекснай атакі з боку Крамля пасля таго, як яго зноў “афіцыйна ўзначаліць Уладзімір Пуцін.

“Ідэя Уладзіміра Пуціна пра стварэнне Еўразійскага саюза нясе пагрозу суверэнітэту Украіны, — піша ў новым выпуску кіеўскі часопіс “Тиждень, вядучы орган украінскіх нацыяналістаў. — Галоўнай патэнцыйнай ахвярай “пашырэння Еўразійскага саюза можа стаць Украіна. Падобна, Украіне варта чакаць новай, на парадак мацнейшай і, верагодна, больш “комплекснай атакі з боку Крамля пасля таго, як яго зноў “афіцыйна ўзначаліць Уладзімір Пуцін. Прычым наступ можа на гэта раз уключаць не толькі метады эканамічнага і палітычнага шантажу, аднак і больш агрэсіўныя правакацыі, напрыклад, спробы парушыць тэрытарыяльную цэласнасць і дэстабілізаваць агульную ўнутрыпалітычную сітуацыю ва Украіне. На думку выдання, агрэсіўныя ноткі з боку Расіі могуць дапамагчы адміністрацыі Януковіча кансалідаваць вакол сябе нацыю.

Паводле ўкраінскай прэсы

Каментаваць