Украіна. Януковіч зменіць назвы вуліц

Прыход лідэра прарасійскіх сіл Віктара Януковіча на пасаду прэзідэнта Украіны, падобна, будзе мець наступствам тапаграфічныя змены. Прынамсі ў Кіеве ходзяць чуткі пра змены найменняў вуліц, якія названыя ў гонар украінскіх нацыяналістаў, кшталту Пятлюры або Мазепы. Праўда, ранейшыя камуністычныя назвы наўрад ці вернуць, а вось дарэвалюцыйныя — цалкам магчыма. Напрыклад, вуліца Мазепы можа стаць Вялікай Мікольскай, а Камінтэрна — Безакаўскай, як яны зваліся да 20-х гадоў мінулага стагоддзя.

Прыход лідэра прарасійскіх сіл Віктара Януковіча на пасаду прэзідэнта Украіны, падобна, будзе мець наступствам тапаграфічныя змены. Прынамсі ў Кіеве ходзяць чуткі пра змены найменняў вуліц, якія названыя ў гонар украінскіх нацыяналістаў, кшталту Пятлюры або Мазепы. Праўда, ранейшыя камуністычныя назвы наўрад ці вернуць, а вось дарэвалюцыйныя — цалкам магчыма. Напрыклад, вуліца Мазепы можа стаць Вялікай Мікольскай, а Камінтэрна — Безакаўскай, як яны зваліся да 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Сябра камісіі па зменах назваў Кіеўскай рады Лідзія Панамарэнка распавяла, што першапачаткова ідэю пераназвання вуліц Студзеньскага паўстання ў вуліцу Мазепы і Камінтэрна — у Пятлюры падалі не чыноўнікі мэрыі, а яе "спусцілі зверху". Таму, верагодна, цяпер можа пайсці зваротны працэс, аднак тут галоўнае, што думаюць самі жыхары гэтых вуліц. На вуліцы Пятлюры ўжо згодныя збіраць подпісы за перайменаванне. Але вяртання дарэвалюцыйнай назвы — Безакаўская (названая ў гонар Безакава, мясцовага губернатара) таксама не жадаюць. Між тым, шмат хто выступае супраць змены назваў, каб не было хаосу.

Па матэрыялах “Сегодня (Украіна)
 

Каментаваць