Украіна. Кіеў і Будапешт пасварыліся

Пасварыліся з-за нежадання ўкраінскага ўраду стварыць у Закарпацці асобны адміністратыўны венгерскі раён. Гэта патрабаванне закарпацкіх венграў актыўна падтрымліваў афіцыйны ўрад Венгрыі. Калі верыць украінскаму боку, Венгрыя нават выставіла Украіне ўльтыматум. Ён не толькі ўключаў пункт аб аўтаноміі, аднак таксама патрабаванне аб гарантаваным прадстаўніцтве венграў у Вярхоўнай Радзе Украіны. Пры гэтым венгерскі бок спасылаўся на свой нядаўна прыняты закон, які гарантуе ўкраінцам Венгрыі 14 месцаў у парламенце.

Пасварыліся з-за нежадання ўкраінскага ўраду стварыць у Закарпацці асобны адміністратыўны венгерскі раён. Гэта патрабаванне закарпацкіх венграў актыўна падтрымліваў афіцыйны ўрад Венгрыі. Калі верыць украінскаму боку, Венгрыя нават выставіла Украіне ўльтыматум. Ён не толькі ўключаў пункт аб аўтаноміі, аднак таксама патрабаванне аб гарантаваным прадстаўніцтве венграў у Вярхоўнай Радзе Украіны. Пры гэтым венгерскі бок спасылаўся на свой нядаўна прыняты закон, які гарантуе ўкраінцам Венгрыі 14 месцаў у парламенце. Украінская дыпламатыя ў сваю чаргу кажа, што рашэнне адмовіць венграм у аўтаноміі цалкам лагічнае. “Закарпацце — край, дзе жывуць шмат нацыяў, і ніводная з іх не павінна мець асаблівых прывілеяў, — кажа МЗС Украіны. Што тычыцца квоты ўкраінцаў у парламенце Венгрыі, то, па словах МЗС Украіны, гэта блеф. Каб стаць дэпутатам, украінскі кандыдат павінен набраць як мінімум 13 тысяч галасоў, а ўсяго ў Венгрыі 5 тысяч зарэгістраваных венграў украінскага паходжання. У выніку паміж краінамі ўпершыню за 18 гадоў не быў падпісаны пратакол наконт правоў нацыянальных меншасцяў. Магчыма, напружанне здыме хуткі візіт у Будапешт украінскага прэм’ера Міколы Азарава.

Паводле ўкраінскай прэсы

Каментаваць