Украіна. Кіеў разрывае дыпламатычныя адносіны з Тэль-Авівам

Аднак не палохайцеся, гэта пакуль толькі пагроза. Спраўдзіцца яна, калі на студзеньскіх выбарах прэзідэнта Украіны пераможа Сяргей Ратушняк. Ратушняк, нагадаем, мэр Ужгарада, які ўлетку пабіўся з агітатарам ад руху “Фронт зменаў  (лідэр Арсеній Яцэнюк). Каментуючы бойку, ужгарадскі мэр заявіў, што стаў ахвярай змовы жыдамасонаў, якія кіруюць Украінай. У лік галоўных украінскіх сіяністаў ён таксама запісаў Яцэнюка. Антысеміцкія выступы Ратушняка шакавалі грамадства, аднак нанеслі ўдар і па рэйтынгу Яцэнюка.

Аднак не палохайцеся, гэта пакуль толькі пагроза. Спраўдзіцца яна, калі на студзеньскіх выбарах прэзідэнта Украіны пераможа Сяргей Ратушняк. Ратушняк, нагадаем, мэр Ужгарада, які ўлетку пабіўся з агітатарам ад руху “Фронт зменаў  (лідэр Арсеній Яцэнюк). Каментуючы бойку, ужгарадскі мэр заявіў, што стаў ахвярай змовы жыдамасонаў, якія кіруюць Украінай. У лік галоўных украінскіх сіяністаў ён таксама запісаў Яцэнюка. Антысеміцкія выступы Ратушняка шакавалі грамадства, аднак нанеслі ўдар і па рэйтынгу Яцэнюка. Апошні доўга не ведаў, як рэагаваць на тое, што яго называюць “габрэем. Між тым, Ратушняк працягвае свой крыжовы паход супраць сіяністаў. На днях ён атрымаў пасведчанне кандыдата ў прэзідэнты. Ізраільскія дыпламаты ў адказ даслалі ўкраінскаму МЗС пратэст супраць рэгістрацыі Ратушняка. Ратушняк, у сваю чаргу, заклікаў украінскі МЗС разарваць дыпламатычныя адносіны з Тэль-Авівам. Скандал вакол Ратушняка на гэтым, думаецца, не скончыцца.

Па матэрыялах “Сегодня (Украіна)
 

Каментаваць