Украіна. Кім быў бацька Януковіча?

“Новы час ужо пісаў пра чуткі адносна наяўнасці ў супернікаў Віктара Януковіча нейкага жудаснага кампрамату. Магчыма, піяр-атака ўжо пачалася. Украінскія газеты паведамілі, што ў Вярхоўнай радзе з’явіліся кампраметуючыя Януковіча архіўныя дакументы. Калі верыць ім, бацька лідэра “Партыі рэгіёнаў быў паліцаем. Фёдар Януковіч, дарэчы, этнічны беларус, сапраўды падчас вайны заставаўся на тэрыторыі Данбасу, якая была акупіравана немцамі. Аднак дагэтуль ніякіх матэрыялаў пра яго кантакты з акупантамі ніхто не бачыў.

“Новы час ужо пісаў пра чуткі адносна наяўнасці ў супернікаў Віктара Януковіча нейкага жудаснага кампрамату. Магчыма, піяр-атака ўжо пачалася. Украінскія газеты паведамілі, што ў Вярхоўнай радзе з’явіліся кампраметуючыя Януковіча архіўныя дакументы. Калі верыць ім, бацька лідэра “Партыі рэгіёнаў быў паліцаем. Фёдар Януковіч, дарэчы, этнічны беларус, сапраўды падчас вайны заставаўся на тэрыторыі Данбасу, якая была акупіравана немцамі. Аднак дагэтуль ніякіх матэрыялаў пра яго кантакты з акупантамі ніхто не бачыў. У “Партыі рэгіёнаў сцвярджаюць, што гэта хлусня, і паказваюць на партыю Юліі Цімашэнка. Там, у сваю чаргу, кажуць, што такой агітацыяй не займаюцца.


Па матэрыялах “Сегодня (Украіна)
 

Каментаваць