Украіна. Каханка адправілі ў адстаўку

У кабінеце Мікалая Азарава першая гучная адстаўка. Партфеля міністра надзвычайных сітуацый пазбавілі Нестара Шуфрыча, якога ў свой час лічылі тайным каханкам Юліі Цімашэнка. Аднак наўрад ці інтымныя сувязі з Лэдзі Ю, калі яны сапраўды мелі месца, сталі прычынай звальнення. На думку палітолагаў, зараз у Партыі рэгіёнаў, якая фармуе ўрад, назіраецца вайна паміж групоўкамі. Галоўны падзел праходзіць па пытанню, ці трэба мяняць канстытуцыю.

У кабінеце Мікалая Азарава першая гучная адстаўка. Партфеля міністра надзвычайных сітуацый пазбавілі Нестара Шуфрыча, якога ў свой час лічылі тайным каханкам Юліі Цімашэнка. Аднак наўрад ці інтымныя сувязі з Лэдзі Ю, калі яны сапраўды мелі месца, сталі прычынай звальнення. На думку палітолагаў, зараз у Партыі рэгіёнаў, якая фармуе ўрад, назіраецца вайна паміж групоўкамі. Галоўны падзел праходзіць па пытанню, ці трэба мяняць канстытуцыю. Партыя рэгіёнаў зараз паслядоўна перакупае дэпутатаў БЮТ у Вярхоўнай радзе і, магчыма, хутка будзе мець неабходную колькасць мандатаў, каб змяніць канстытуцыю. Некаторыя ў выніку канстытуцыйнай рэформы хацелі б пашырыць правы прэзідэнта. Аднак ёсць апазіцыя. Калі ў краіне будзе прэзідэнцкая рэспубліка, патрэба падтрымліваць парламентарыяў, якія прадстаўляюць у Вярхоўнай радзе шматлікія бізнес-групоўкі, адпадзе. Ахвярай гэтай вайны і стаў Шуфрыч, які выступае супраць канстытуцыйнай рэформы. Прысутнічае тут і асабісты фактар. Прынамсі сам Шуфрыч кажа пра тое, што яго звольнілі з-за канфлікту з Сяргеем Лёвачкіным (кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі). Зрэшты, а чаго Нестар хацеў? Год таму Шуфрыч пры людзях ударыў Лёвачкіна па твары.

Па матэрыялах украінкай прэсы
 

Каментаваць