Украіна. Канец рускага cвету

Нечуваную эйфарыю выклікаў у асяроддзі ўкраінскіх нацыяналістаў той факт, што ніводная (!) палітычная арганізацыя або дзяржаўная структура Украіны не адрэагавала на заклік расійскага прэзідэнта адсвяткаваць юбілей дзяржаўнасці Русі. Нагадаем, што 22 ліпеня Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў беларусам і ўкраінцам разам святкаваць «заснавання Русі». Пакуль, аднак, ідэя буксуе. Прынамсі на Украіне. Нават мясцовыя панславісты, рух якіх адносна моцны, праігнараваў пражэкт Мядзведзева.

Нечуваную эйфарыю выклікаў у асяроддзі ўкраінскіх нацыяналістаў той факт, што ніводная (!) палітычная арганізацыя або дзяржаўная структура Украіны не адрэагавала на заклік расійскага прэзідэнта адсвяткаваць юбілей дзяржаўнасці Русі. Нагадаем, што 22 ліпеня Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў беларусам і ўкраінцам разам святкаваць «заснавання Русі». Пакуль, аднак, ідэя буксуе. Прынамсі на Украіне. Нават мясцовыя панславісты, рух якіх адносна моцны, праігнараваў пражэкт Мядзведзева. Гэта дала нацыяналістычнай прэсе Украіны падставу, каб зрабіць наступную выснову: «20 гадоў з распаду Савецкага Саюза даказваюць поўны крах ідэі трыадзінага рускага народа, які складаецца з жыхароў цяперашніх Расійскай Федэрацыі, Украіны і Беларусі». На думку аранжавых, пасіўная рэакцыя грамадства на заклік расійскага гаранта — правал тэсту на канцэпцыю рускага народа. Блізкае да аранжавых выданне «Каментары», адзначае: «У адказ на ўсе высілкі Масквы ва Украіны не загучала ніводная струна! Такім чынам, за 20 гадоў эксперыментальна даказана, што «общерусскость» пазбаўлена ўнутранай жыццёвай сілы. Без адміністратыўнага ціску гэта немагчыма».

Па матэрыялах украінскай прэсы
 

Каментаваць