Украіна. Казіно выратуюць Крым

Адным з першых наступстваў змены ўлады ва Украіне пасля прэзідэнцкіх выбараў стане вяртанне ў краіну казіно. У 2009 годзе іх забаранілі, як зрэшты, і ўвесь ігральны бізнес. Рэформа была праведзеная партыяй Юлі Цімашэнка, якая выстаўляла яе сябе як абаронца інстытутаў сям’і (праблема захаплення азартнымі гульнямі набыла сапраўды набыла вялікі маштаб). Цяпер казіно і ігравыя аўтаматы — г.зв. аднарукіх д’яблаў — вырашылі зноў легалізаваць. Пра гэта заявіў Міхаіл Бродскі, які атрымаў у апараце новага ўраду пасаду кіраўніка дзяржпрадпрыемства.

Адным з першых наступстваў змены ўлады ва Украіне пасля прэзідэнцкіх выбараў стане вяртанне ў краіну казіно. У 2009 годзе іх забаранілі, як зрэшты, і ўвесь ігральны бізнес. Рэформа была праведзеная партыяй Юлі Цімашэнка, якая выстаўляла яе сябе як абаронца інстытутаў сям’і (праблема захаплення азартнымі гульнямі набыла сапраўды набыла вялікі маштаб). Цяпер казіно і ігравыя аўтаматы — г.зв. аднарукіх д’яблаў — вырашылі зноў легалізаваць. Пра гэта заявіў Міхаіл Бродскі, які атрымаў у апараце новага ўраду пасаду кіраўніка дзяржпрадпрыемства. Праўда геаграфію казіно вырашылі пакуль абмежаваць Крымам. На думку Бродскага, наяўнасць у Крыме казіно круглы год дазволіць вырашыць праблему г. зв. крымскай зімы — у зімні сезон курорты пустуюць, што прыводзіць да эканамічнага застою ў рэгіёне. Прычым Бродскі не хавае, што ў Крыму ён чакае перш за ўсё турыстаў з Расіі, дзе таксама казіно забаранілі. Такім чынам, Крым выступае нейкім канкурэнтам Беларусі, якая таксама не супраць развіваць гульнявы бізнес за кошт рускіх. Акрамя таго, казіно, па словах Бродскага, дазволяць размяшчаць ва ўсіх пяцізоркавых гатэлях Украіны.


Па матэрыялах украінскай прэсы

 

Каментаваць