Украіна. Міліцыя стане паліцыяй

Пасля Расіі адмовіцца ад міліцыі вырашылі і ва Украіне. У Вярхоўнай Радзе рыхтуецца адпаведны законапраект. Па меркаванню дэпутатаў, не трэба баяцца, што слова “паліцэйскі будзе асацыявацца ў народа з паліцаямі часоў Вялікай Айчыннай. “Гэта былі цывільныя людзі, якія служылі фашыстам, і атаясамленне іх з паліцыяй незалежнай Украіны амаль праз 70 гадоў пасля гэтых падзей выглядае дзіўна, — кажа адзін з аўтараў дакументу. Між тым, у шэрагах МУС ад ідэі з паліцыяй не ў захапленні.

Пасля Расіі адмовіцца ад міліцыі вырашылі і ва Украіне. У Вярхоўнай Радзе рыхтуецца адпаведны законапраект. Па меркаванню дэпутатаў, не трэба баяцца, што слова “паліцэйскі будзе асацыявацца ў народа з паліцаямі часоў Вялікай Айчыннай. “Гэта былі цывільныя людзі, якія служылі фашыстам, і атаясамленне іх з паліцыяй незалежнай Украіны амаль праз 70 гадоў пасля гэтых падзей выглядае дзіўна, — кажа адзін з аўтараў дакументу. Між тым, у шэрагах МУС ад ідэі з паліцыяй не ў захапленні. “Мільёны людзей, выгадаваных на вершы пра дзядзю Сцёпу-міліцыянера з жахам даведваюцца, што ён быў паліцаем... — пракаментаваў адзін з генералаў міліцыі ініцыятыву наконт перайменавання. Іншыя генералы прызнаюць, што слова “міліцыя ва Украіне стала сімвалам карупцыі, і згодныя пачаць усё з чыстага аркушу. Галоўнай часткай рэформы стане высокі заробак паліцэйскіх. У сярэднім украінскі паліцэйскі будзе атрымліваць больш за тысячу долараў. Прэзентацыя законапраекту, а таксама формы ўкраінскіх паліцэйскіх адбудзецца 15 мая.

Па матэрыялах украінскай прэсы

Каментаваць