Украіна: На радзіме Троцкаму паставяць помнік

Рашэнне пра ўсталяванне помніка Льву Троцкаму было прынята падчас сесіі Савета горада Бабрынец, што на Кіраваградчыне. Ініцыятарам стала Грамадская рада. Яе сябрамі было прынятае рашэнне "Пра ўсталяванне ў цэнтральным парку горада помніка Л. Д. Троцкаму ў гонар 130-х угодак нараджэння земляка, вядомага палітычнага дзеяча. Адкрыццё запланавана на 2010 год. Для ўсталявання помніка ў цэнтральным парку горада Савет вырашыў прыцягнуць “дабрачынныя сродкі".

Рашэнне пра ўсталяванне помніка Льву Троцкаму было прынята падчас сесіі Савета горада Бабрынец, што на Кіраваградчыне. Ініцыятарам стала Грамадская рада. Яе сябрамі было прынятае рашэнне "Пра ўсталяванне ў цэнтральным парку горада помніка Л. Д. Троцкаму ў гонар 130-х угодак нараджэння земляка, вядомага палітычнага дзеяча. Адкрыццё запланавана на 2010 год. Для ўсталявання помніка ў цэнтральным парку горада Савет вырашыў прыцягнуць “дабрачынныя сродкі". Рашэнне можна лічыць сенсацыйным, асабліва з улікам таго, што Троцкі трактуецца ў сучаснай Украіне як адзін з галоўных ворагаў Украінскай Народнай Рэспублікі. Аднак, хутчэй за ўсё, бабрынцамі кіравалі не сімпатыі да левых ідэяў, а выключна прагматычныя матывы. Вядома, што горад Гуляй-Поле — радзіма Нестара Махно — даўно эксплуатуе імя славутага земляка на турыстычным рынку. Тут штогод адбываецца вялікі культурны фестываль. Імя Троцкага, між тым, вельмі папулярнае сярод левых актывістаў Еўропы, і не выключана, што некаторыя з іх захочуць наведаць месца нараджэння свайго куміра. Дарэчы, у свой час пасля рэвалюцыі ўкраінскія бальшавікі насіліся з ідэяй назваць Кіеў “Трацкіеў.


Па матэрыялах украінскай прэсы

 

Каментаваць