Украіна. Нацыяналісты згадалі Рапала

Нечакана ўкраінская правая прэса ўзгадала 90-я ўгодкі трактату паміж Веймарскай Германіяй і савецкай Расіяй, які быў заключаны 16 красавіка 1922 года ў маленькім італійскім курорце Рапала. Там у той час таксама жылі нямецкія дыпламаты — удзельнікі мірнай канферэнцыі ў суседняй Генуі. Яны тайна дамовіліся з рускімі, каб заключыць дамову, якая разбурыць планы Атланты па ізаляцыі бальшавікоў. Апошнія атрымалі афіцыйнае дыпламатычнае прызнанне, што было для Леніна сапраўдным прарывам — дасюль еўрапейцы прызнавалі толькі белы ўрад.



Нечакана ўкраінская правая прэса ўзгадала 90-я ўгодкі трактату паміж Веймарскай Германіяй і савецкай Расіяй, які быў заключаны 16 красавіка 1922 года ў маленькім італійскім курорце Рапала. Там у той час таксама жылі нямецкія дыпламаты — удзельнікі мірнай канферэнцыі ў суседняй Генуі. Яны тайна дамовіліся з рускімі, каб заключыць дамову, якая разбурыць планы Атланты па ізаляцыі бальшавікоў. Апошнія атрымалі афіцыйнае дыпламатычнае прызнанне, што было для Леніна сапраўдным прарывам — дасюль еўрапейцы прызнавалі толькі белы ўрад. Немцы ў сваю чаргу атрымалі магчымасць трэніраваць вайскоўцаў у Расіі — на сваёй тэрыторыі рабіць гэта ім забаранялася Версальскай дамовай. Дарэчы, менавіта на гэтых палігонах быў створаны касцяк Люфтвафэ, які пасля бамбіў СССР. У час перамоў з немцамі ў дыпламатаў з Масквы, якія фармальна прадстаўлялі РСФСР, паўстала пытанне: што рабіць з дэлегацыямі савецкіх саюзных рэспублік? Тады ўжо былі абвешчаны Украінская, Беларуская і Закаўказская рэспублікі, які, адпаведна дэкларацыям, былі цалкам суверэннымі, у тым ліку ў галіне міжнароднай палітыкі. Некаторыя з іх, а менавіта Украінская ССР, пажадалі заключыць аналагічныя дамовы з Берлінам. Аднак Масква не дазволіла такога кроку. Больш таго, дабілася ад украінскіх камуністаў, каб яны афіцыйна адмовіліся ад казны Украінскай дзяржавы, якую гетман Скарападскі тайна вывез у Германію ў 1918 годзе. На думку цяперашніх гісторыкаў, Рапала засведчыла, што ў складзе СССР, які быў аформлены ў снежні таго года, Украіна будзе марыянеткай.

Па матэрыялах украінскай прэсы

Каментаваць