Украіна. Няправільныя пчолы Віктара Юшчанкі

Здаецца, на Украіне кампанія па выбарах прэзідэнта (галасаванне адбудзецца ў студзені 2010 года) сапраўды пачалася. Лепшым доказам таму ёсць шалёны рост колькасці грубых нападак на вядучых палітыкаў у варожых ім СМІ. Так, газета “Вечерні Вісти — орган Юлі Цімашэнка — выступіла з шакуючым пасквілем супраць прэзідэнта Віктара Юшчанкі. Прычынай стаў удзел апошняга ў з’ездзе пчалаводаў у Адэскай вобласці. Чаго тут толькі няма! І тое, што ў час крызісу прэзідэнт павінен займаецца чымсьці іншым, чым з’езд пчалаводаў.

Здаецца, на Украіне кампанія па выбарах прэзідэнта (галасаванне адбудзецца ў студзені 2010 года) сапраўды пачалася. Лепшым доказам таму ёсць шалёны рост колькасці грубых нападак на вядучых палітыкаў у варожых ім СМІ. Так, газета “Вечерні Вісти — орган Юлі Цімашэнка — выступіла з шакуючым пасквілем супраць прэзідэнта Віктара Юшчанкі. Прычынай стаў удзел апошняга ў з’ездзе пчалаводаў у Адэскай вобласці. Чаго тут толькі няма! І тое, што ў час крызісу прэзідэнт павінен займаецца чымсьці іншым, чым з’езд пчалаводаў. І тое, што ніводны прафесійны пчалавод на такія з’езд зараз не прыйдзе (ідзе сезон адкачвання мёду, калі кожная хвіліна на вагу золата). І тое, што шматлікіх вядомых пчалаводаў Адэсы не запрасілі на сход. Аднак самы забойны тэзіс наступны: са спасылкай на былога мэра Кіева Аляксандра Амельчанку аўтар артыкулу катэгарычна заяўляе: пчолы ў Юшчанкі (ён заўзяты аматар пчалаводства) няправільныя, а мёд яны робяць дрэнны. “Вязкасць не тая, — піша газета.


Па матэрыялах “Вечерні Вісти (Украіна) 
 

Каментаваць