Украіна. Новы лідар апазіцыі

Скандальны кіеўскі бургамістр Леанід Чарнавецкі, які апошнім часам быў у ценю, вяртаецца ў палітыку. Прычым у абсалютна новай іпастасі. У інтэрв’ю апазіцыйнаму V каналу ён выступіў супраць карупцыі ў дзяржаўных структурах, адкрытым тэкстам паведаміў, што ў краіне набіраюць хаду палітычныя пераследы. Абвінаваціў улады ў махінацыях з зямлёй. Такога ад Чарнавецкага яўна не чакалі. Усе звыкліся з ягоным іміджам дзівака, які то дасылае паштоўкі слану ў заапарк, то ўводзіць плату за наведванне могілак.

Скандальны кіеўскі бургамістр Леанід Чарнавецкі, які апошнім часам быў у ценю, вяртаецца ў палітыку. Прычым у абсалютна новай іпастасі. У інтэрв’ю апазіцыйнаму V каналу ён выступіў супраць карупцыі ў дзяржаўных структурах, адкрытым тэкстам паведаміў, што ў краіне набіраюць хаду палітычныя пераследы. Абвінаваціў улады ў махінацыях з зямлёй. Такога ад Чарнавецкага яўна не чакалі. Усе звыкліся з ягоным іміджам дзівака, які то дасылае паштоўкі слану ў заапарк, то ўводзіць плату за наведванне могілак. Акрамя таго, Лёня Космас (мянушка Чарнавецкага) лічыўся марыянеткай у руках Партыі рэгіёнаў. Ён перадаў усю ўладу ў Кіеве чалавеку Януковіча. І тут раптам такі віраж. Ніхто не ведае, як разумець Чарнавецкага. Адзіны верагодны варыянт адказу — намер паўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах 2012 года. Для гэтага Чарнавецкаму патрэбна, каб людзі забылі пра яго фокусы са сланамі і разглядалі былога мэра як змагара з уладай. Сыход Чарнавецкага ў апазіцыю можа мець вельмі цікавыя наступствы. Не варта забываць пра тое, што Чарнавецкі ведае, як працаваць з выбаршчыкамі-пенсіянерамі. Менавіта дзякуючы ім ён два разы выйграваў на выбарах мэра.

Па матэрыялах украінскай прэсы

Каментаваць