Украіна. Пад соусам Еўра–2012 рэабілітуюць фашыстаў?

Менавіта такую версію апошніх падзей вакол падрыхтоўкі чэмпіянату 2012 года ва Украіне прапанавалі сябры Блока Наталлі Вітрэнка (радыкальныя славянафілы-камуністы) у Адэскім абласным савеце. На мінулым тыдні УЕФА афіцыйна прызнала, што радзіма Ісаака Бабеля і Леаніда Уцёсава не гатовая для прыёму турніру. Увогуле, на думку футбольных еўрапейскіх чыноўнікаў, толькі два гарады Украіны быццам неяк адпавядаюць крытэрам гарадоў, якія могуць прымаць спаборніцтва такога ўзроўню, — гэта Кіеў і Львоў.

Менавіта такую версію апошніх падзей вакол падрыхтоўкі чэмпіянату 2012 года ва Украіне прапанавалі сябры Блока Наталлі Вітрэнка (радыкальныя славянафілы-камуністы) у Адэскім абласным савеце. На мінулым тыдні УЕФА афіцыйна прызнала, што радзіма Ісаака Бабеля і Леаніда Уцёсава не гатовая для прыёму турніру. Увогуле, на думку футбольных еўрапейскіх чыноўнікаў, толькі два гарады Украіны быццам неяк адпавядаюць крытэрам гарадоў, якія могуць прымаць спаборніцтва такога ўзроўню, — гэта Кіеў і Львоў. Як лічаць вітрэнкаўцы, выбар на карысць Львова — не што іншае, як падрыхтоўка рэабілітацыі фашыстаў. Больш таго, як гаворыцца ў заяве, “калі Еўра–2012 будзе праходзіць у Львове, гэта стане ганьбай для ўсяго чалавецтва. Таму выканкам УЕФА павінен перагледзець сваё рашэнне. У выпадку, калі Мішэль Плаціні (старшыня УЕФА) не прыслухаецца да патрабаванняў адэскіх патрыётаў, яму будзе не салодка. “Мы будзем звяртацца да людзей добрай волі абвесціць байкот нацысцкаму Еўра–2012, і прапануем кіраўнікам краін СНД правесці ў Адэсе альтэрнатыўны футбольны форум, вольны ад фашызму, — гаворыцца ў заяве сябраў блоку.


Па матэрыялах сайту “Взгляд с Одессы (Украіна)

Каментаваць