Украіна. Падзел Судану як апраўданне для паўстання

Ужгарадскі святар прамаскоўскай праваслаўнай царквы протаіерэй Дзмітрый Сідар, які ўзначальвае палітычны рух русінаў у Закарпацці, выступіў з чарговымі рэзкімі заявамі на адрас Украіны. Ён адзначыў, што русінскі народ «пасля шматлікіх гадоў патрабавання сваіх правоў мае права са зброяй у руках абараняць сваю свабоду». Права русінаў на мяцеж ён матываваў падзеямі ў афрыканскім Судане. Жыхары поўдня Судану на днях дабіліся права на стварэнне незалежнай дзяржавы. Па словах Сідара, «для русінаў суданскі прэцэдэнт можа адыграць сваю ролю.

Ужгарадскі святар прамаскоўскай праваслаўнай царквы протаіерэй Дзмітрый Сідар, які ўзначальвае палітычны рух русінаў у Закарпацці, выступіў з чарговымі рэзкімі заявамі на адрас Украіны. Ён адзначыў, што русінскі народ «пасля шматлікіх гадоў патрабавання сваіх правоў мае права са зброяй у руках абараняць сваю свабоду». Права русінаў на мяцеж ён матываваў падзеямі ў афрыканскім Судане. Жыхары поўдня Судану на днях дабіліся права на стварэнне незалежнай дзяржавы. Па словах Сідара, «для русінаў суданскі прэцэдэнт можа адыграць сваю ролю. Перш за ўсё, працэс раз’яднання праходзіць мірна, і не дзе-небудзь у Цэнтральнай Еўропе, а ў заўсёды ваюючай Афрыцы. Па-другое, там ужыты той жа фармат, пра які з самага пачатку казалі русіны. Развод адбываецца пад міжнародным кантролем. Па-трэцяе, як і русіны, суданцы прадугледзелі пераходны перыяд. У выпадку, калі Кіеў не дазволіць русінам правядзенне рэферэндуму наконт выхаду краю са складу Украіны, Сідар пагражае цэнтру вайсковым паўстаннем. Застаецца дадаць, што раней СБУ распачала супраць Дзмітрыя справу за замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны.

Па матэрыялах сайта Закарпацкая Русь

Каментаваць