Украіна. Палтаўская бітва. Частка другая

700 супрацоўнікаў украінскага МУС будуць ахоўваць парадак падчас святкавання 300-й гадавіны Палтаўскай бітвы, якое прызначана на 26 чэрвеня. Прычына простая: тая бітва 1709 года мае вялікае сімвалічнае значэнне для рускіх і ўкраінскіх нацыяналістаў. Першыя яе трактуюць як эпахальную падзею, якая вывела Расію ў шэраг вялікіх еўрапейскіх дзяржаў. Другія ад яе вынікаў не ў такім вялікім захапленні. На думку шматлікіх украінцаў, перамога рускіх над шведамі пахавала праект гетмана Івана Мазепы, які напярэдадні бітвы перайшоў на бок шведскага караля Карла.

700 супрацоўнікаў украінскага МУС будуць ахоўваць парадак падчас святкавання 300-й гадавіны Палтаўскай бітвы, якое прызначана на 26 чэрвеня. Прычына простая: тая бітва 1709 года мае вялікае сімвалічнае значэнне для рускіх і ўкраінскіх нацыяналістаў. Першыя яе трактуюць як эпахальную падзею, якая вывела Расію ў шэраг вялікіх еўрапейскіх дзяржаў. Другія ад яе вынікаў не ў такім вялікім захапленні. На думку шматлікіх украінцаў, перамога рускіх над шведамі пахавала праект гетмана Івана Мазепы, які напярэдадні бітвы перайшоў на бок шведскага караля Карла. Скандынаўскі манарх у якасці адплаты абяцаў для Украіны статус незалежнай дзяржавы. Гіпербалізацыя вынікаў Палтаўскай бітвы ў вачах нацыянальных радыкалаў гарантуе, што тыя абавязкова наведаюць Палтаву ў рамках святкавання юбілею і паспрабуюць з дапамогай фізічных сродкаў давесці сваю рацыю. Прадстаўнік МУС Украіны ўжо паведаміў, што, паводле аператыўных дадзеных, у Палтаву збіраюцца прыехаць правыя экстрэмісты з Масквы і Кіева.

Па матэрыялах «Украіньска Правда» (Украіна)

Каментаваць