Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Украіна. Папа Рымскі — сацыяліст?

Васіль Цушко, старшыня партыі сацыялістаў Украіны (СПУ), нечакана заявіў пра намер пайсці ў адстаўку, хоць займаў гэту пасаду толькі адзін год. Учынак неспадзяваны. Інакш бы зараз сярод сацыялістаў не пачаліся дэбаты наконт новага старшыні. Кандыдатаў тры — былы лідар Аляксандр Мароз, былы дырэктар дэпартаменту маёмасці Валянціна Семянюк і самая неспадзяваная фігура — Мікола Рудзькоўскі. Рудзькоўскі вядомы як вельмі эксцэнтрычны палітык, і ён, здаецца, застаецца такім, як быў.

Васіль Цушко, старшыня партыі сацыялістаў Украіны (СПУ), нечакана заявіў пра намер пайсці ў адстаўку, хоць займаў гэту пасаду толькі адзін год. Учынак неспадзяваны. Інакш бы зараз сярод сацыялістаў не пачаліся дэбаты наконт новага старшыні. Кандыдатаў тры — былы лідар Аляксандр Мароз, былы дырэктар дэпартаменту маёмасці Валянціна Семянюк і самая неспадзяваная фігура — Мікола Рудзькоўскі. Рудзькоўскі вядомы як вельмі эксцэнтрычны палітык, і ён, здаецца, застаецца такім, як быў. Рудзькоўскі ўжо заявіў, што яго кандыдатуру на пасаду старшыні СПУ падтрымлівае ніхто іншы, як Папа Рымскі. З’езд, які вызначыць кіраўніка СПУ, прызначаны на канец ліпеня.

Па матэрыялах “Україна Молода (Украіна)

Каментаваць