Украіна. Партыя рэгіёнаў будуе сацыялізм

Аказваецца, кіруючая ва Украіне Партыя рэгіёнаў ідэальнай формай грамадскага ладу лічыць сацыялізм. Інакш бы яна не падпісала мемарандум пра супрацоўніцтва з «Прагрэсіўным альянсам сацыялістаў і дэмакратаў» — фракцыяй у Еўрапарламенце. Касцяк Альянсу складаюць сябры сацыялістычных і сацыял-дэмакратычных партый. Здавалася, цяжка знайсці ва Украіне партыю, якая была б так далёка ад прынцыпаў левага руху. Партыя рэгіёнаў — гэта партыя вялікага бізнесу. Палітолагі, аднак, лічаць, што Азараў (старшыня партыі) кіраваўся простай логікай.

Аказваецца, кіруючая ва Украіне Партыя рэгіёнаў ідэальнай формай грамадскага ладу лічыць сацыялізм. Інакш бы яна не падпісала мемарандум пра супрацоўніцтва з «Прагрэсіўным альянсам сацыялістаў і дэмакратаў» — фракцыяй у Еўрапарламенце. Касцяк Альянсу складаюць сябры сацыялістычных і сацыял-дэмакратычных партый. Здавалася, цяжка знайсці ва Украіне партыю, якая была б так далёка ад прынцыпаў левага руху. Партыя рэгіёнаў — гэта партыя вялікага бізнесу. Палітолагі, аднак, лічаць, што Азараў (старшыня партыі) кіраваўся простай логікай. Паколькі партыя «Батьківщина» (лідэр Юлія Цімашэнка) з’яўляецца сябрам кансерватыўнай Еўрапейскай народнай партыі, Партыі рэгіёнаў нічога не заставалася, як перафарбавацца ў чырвоны колер.

Па матэрыялах украінскай прэсы

Каментаваць