Украіна. Першая кніга пра Данецкую рэспубліку

Ва Украіне выйшла першая навуковая праца пра гісторыю Данецка-Крыварожскай рэспублікі. “Данецка-Крыварожская рэспубліка: Расстраляная мара». Кніга — спроба распавесці пра незвычайнае дзяржаўнае фармаванне. У 1918 годзе, падчас наступу немцаў, якія займалі Украіну ў рамках падпісанай у тым ліку бальшавікамі Брэсцкай дамовы, Масква спрабавала чыніць ім адпор рукамі армій быццам незалежных мясцовых рэспублік, да якіх быццам не мела ніякага дачынення. Адной з такіх рэспублік была Данецка-Крыварожская рэспубліка (ДКР), якая праіснавала пару месяцаў.

Ва Украіне выйшла першая навуковая праца пра гісторыю Данецка-Крыварожскай рэспублікі. “Данецка-Крыварожская рэспубліка: Расстраляная мара». Кніга — спроба распавесці пра незвычайнае дзяржаўнае фармаванне. У 1918 годзе, падчас наступу немцаў, якія займалі Украіну ў рамках падпісанай у тым ліку бальшавікамі Брэсцкай дамовы, Масква спрабавала чыніць ім адпор рукамі армій быццам незалежных мясцовых рэспублік, да якіх быццам не мела ніякага дачынення. Адной з такіх рэспублік была Данецка-Крыварожская рэспубліка (ДКР), якая праіснавала пару месяцаў. Доўгі час ДКР была вядомая хіба гісторыкам. Пакуль у 1990-я гады ў Данбасе не ўзнік Інтэрфронт, які выступаў супраць незалежнасці Украіны. Яго стваральнікі адразу выцягнулі на святло міф па ДКР як доказ таго, што Данбас быў далучаны да Украіны гвалтоўна. Міф пра ДКР карыстаўся папулярнасцю сярод лідараў Партыі рэгіёнаў. Праект стварэння Паўднёва-Усходняй украінскай аўтаномнай рэспублікі ў час аранжавай рэвалюцыі таксама ідэйна звязвалі з ДКР. Відавочна, што выхад першай манаграфіі пра ДКР яшчэ больш узмацніць данецкі сепаратызм. Праўда, не выключана, што яна будзе мець адваротны эфект. Па-сутнасці відавочна, што ДКР была не фабрыкай данбаскай дзяржаўнасці і не антыўкраінскім праектам, а рэспублікай-марыянеткай, якая цалкам падпарадкоўвалася Маскве.

Па матэрыялах украінскай прэсы

Каментаваць