Украіна. Плакаты з сімволікай СС

На вуліцах Львова з’явіліся таямнічыя білборды з выявай сімволікі дывізіі СС «Галычына». Над малюнкам подпіс «Украінская дывізія Галычына. Яны абаранялі Украіну». Таямнічасць у тым, што ніхто не ведае, хто замовіў тыя білборды. Кіраўніцтва Львоўскай гарадской адміністрацыі катэгарычна адмаўляецца прызнаваць, што мае да гэтага нейкае дачыненне. Тое ж кажуць у Абласной радзе. Спецыялісты па рэкламе кажуць, што хутчэй за ўсё білборды прафінансавалі ўлады горада. Пра гэта кажа адсутнасць пад малюнкам дадзеных фірмы.

На вуліцах Львова з’явіліся таямнічыя білборды з выявай сімволікі дывізіі СС «Галычына». Над малюнкам подпіс «Украінская дывізія Галычына. Яны абаранялі Украіну». Таямнічасць у тым, што ніхто не ведае, хто замовіў тыя білборды. Кіраўніцтва Львоўскай гарадской адміністрацыі катэгарычна адмаўляецца прызнаваць, што мае да гэтага нейкае дачыненне. Тое ж кажуць у Абласной радзе. Спецыялісты па рэкламе кажуць, што хутчэй за ўсё білборды прафінансавалі ўлады горада. Пра гэта кажа адсутнасць пад малюнкам дадзеных фірмы. Між тым «сацыяльная рэклама» ўжо выклікала міжнародны скандал. Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Польшчы заявіў, што дэмарш не застанецца без рэакцыі. Як вядома, дывізія змагалася супраць польскіх партызан з Арміі Краёвай. Увогуле, дывізія СС была створаная ў 1943 годзе з украінскіх дабраахвотнікаў. У сярэдзіне 1944-га яе першы прызыў быў амаль поўнасцю знішчаны Чырвонай арміяй. Рэшткі другога здаліся ў 1945-м амерыканскім і брытанскім войскам.

Па матэрыялах «Сегодня» (Украіна)

Каментаваць