Украіна. Рэгіёны і фекаліі

У горадзе Лазовая Харкаўскай вобласці невядомыя апаганілі сцяг Партыі рэгіёнаў, які быў вывешаны на будынку, дзе знаходзіцца грамадская прыёмная мясцовых рэгіяналаў.

У горадзе Лазовая Харкаўскай вобласці невядомыя апаганілі сцяг Партыі рэгіёнаў, які быў вывешаны на будынку, дзе знаходзіцца грамадская прыёмная мясцовых рэгіяналаў.

Уначы невядомыя знялі сцяг са сцяны, расклалі яго перад параднымі дзвярамі і апаганілі, зрабіўшы на ім вялікую патрэбу. На сцягу засталіся фекаліі. Зранку міліцыя распачала крымінальную справу па артыкуле 296 (хуліганства). Праводзіцца расследаванне. Самі кіраўнікі Партыі рэгіёнаў заявілі, што не бачаць у тым, што адбылося, палітычных матываў. “У Лазовай вельмі мала апанентаў Партыі рэгіёнаў. Вы, напэўна, ведаеце, што тут пераважная большасць падтрымлівае менавіта нашу палітычную сілу, — заявіў кіраўнік бела-блакітных. У сваю чаргу, меркаванне мясцовых жыхароў падзялілася. “Ну, я лічу, народ выказаў сваё меркаванне, як ён да гэтай улады ставіцца. З нашага боку, правільна яны зрабілі, — адзначыў адзін з жыхароў Лазовай. На офісе прыёмнай рэгіяналы ўжо вывесілі новы сцяг і ўсталявалі камеры відэаназірання.

Па матэрыялах украінскай прэсы

Каментаваць