Украіна. Рэгіёны ствараюць сваю партыю крымскіх татар

Каманда Януковіча вырашыла сур’ёзна заняцца крымскімі татарамі, якія на нацыянальным узроўні традыцыйна падтрымліваюць аранжавыя палітычныя сілы. Так, лідэры нефармальнага парламенту Меджаліс уваходзілі ў кіраўніцтва і дэпутацкую групу саюзу “Наша Украіна. Такая пазіцыя была цалкам лагічнай з улікам таго, што партыя Януковіча заўсёды выступала супраць рэпатрыяцыі крымскіх татар і вяртання зямель, якія ім належалі да дэпартацыі ў Сярэднюю Азію 1944-га году. Каб раскалоць татарскую палітычную грамаду урад пачаў працэс рашэння зямельнага пытання.

Каманда Януковіча вырашыла сур’ёзна заняцца крымскімі татарамі, якія на нацыянальным узроўні традыцыйна падтрымліваюць аранжавыя палітычныя сілы. Так, лідэры нефармальнага парламенту Меджаліс уваходзілі ў кіраўніцтва і дэпутацкую групу саюзу “Наша Украіна. Такая пазіцыя была цалкам лагічнай з улікам таго, што партыя Януковіча заўсёды выступала супраць рэпатрыяцыі крымскіх татар і вяртання зямель, якія ім належалі да дэпартацыі ў Сярэднюю Азію 1944-га году. Каб раскалоць татарскую палітычную грамаду урад пачаў працэс рашэння зямельнага пытання. Вырашана для пачатку проста правесці інвентарызацыю земляў і скласці спіс людзей, якія маюць на яе прытэнзіі.

У працу ўрадавай камісіі ўключаны прадстаўнікі татарскай грамадскай арганізацыі Аўдэт, з якой бела – блакітныя, здаецца, і будуць рабіць лаяльную сябе сілу. Варта адзначыць, што спробы раскалоць Меджаліс мелі месца з моманту стварэння самага Меджаліса, аднак ніякіх сур’зных вынікаў не мелі. Лепшае дасягненне супернікаў Меджалісу было зафіксавана ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў у 2004 годзе. Тады, па розных адзнаках, да 40 % крымскіх татараў прагаласавалі за Януковіча (галоўны матыў - падвышэнне пенсій напярэдадні выбараў). Цяпер “рэгіяналы хочуць зрабіць тое ж самае, купляючы частку крымскіх татараў рашэннем вылучыць ім некаторыя землі.

Па матэрыялах украінскай прэсы

Каментаваць