Украіна. Рыхтуецца дэпартацыя Цімашэнка

Уплывовы ўкраінскі палітолаг Віктар Небажэнка сцвярджае, што ва ўрадавых колах нарадзіўся план, як вырашыць праблему Юліі Цімашэнка, якая сядзіць у турэмнай калоніі за карупцыю. Нягледзячы на тое, што Юлію ізалявалі, яна застаецца героем СМІ. У дадатак кепска ўплывае на адносіны Кіева з Захадам. Януковічу застаецца шукаць сцэнар, які дазволіць пазбавіцца ад лэдзі Ю без страты рэйтынга. Такі план, калі верыць Небажэнку, складзены. Галоўную ролю ў ім будзе гуляць Аляксандр Цімашэнка — муж Юліі, які не так даўно атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

Уплывовы ўкраінскі палітолаг Віктар Небажэнка сцвярджае, што ва ўрадавых колах нарадзіўся план, як вырашыць праблему Юліі Цімашэнка, якая сядзіць у турэмнай калоніі за карупцыю. Нягледзячы на тое, што Юлію ізалявалі, яна застаецца героем СМІ. У дадатак кепска ўплывае на адносіны Кіева з Захадам. Януковічу застаецца шукаць сцэнар, які дазволіць пазбавіцца ад лэдзі Ю без страты рэйтынга. Такі план, калі верыць Небажэнку, складзены. Галоўную ролю ў ім будзе гуляць Аляксандр Цімашэнка — муж Юліі, які не так даўно атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. Улады быццам бы збіраюцца пад соўсам аб’яднання сям’і дэпартаваць Цімашэнка за мяжу. Адначасова Януковіч пазбавіць Цімашэнка ўкраінскага грамадзянства. Вось такі сцэнар, тэрміны рэалізацыі якога Небажэнка пакуль не ведае. Застаецца дадаць, што практыка дэпартацыі палітычных апанентаў з нагоды аб’яднання сямей існавала ў часы барацьбы савецкіх уладаў з дысідэнтамі.

Паводле ўкраінскай прэсы

 

Каментаваць