Украіна. Рыхтуецца штурм, каб вызваліць Цімашэнка

Дэпутат Вярхоўнай Рады, сябар фракцыі “Блок Юліі Цімашэнка — Батькивщина Віктар Швец упэўнены ў здольнасці прыхільнікаў былога прэм’ер-міністра Юліі Цімашэнка ўзяць штурмам Качанаўскую выпраўленчую калонію №54 (Харкаў) і вызваліць адтуль Юлію. “Калі прэзідэнт (Віктар Януковіч) апынецца няздольным прыслухацца да меркаванняў украінскай апазіцыі, сваіх грамадзян і найболей магутных сусветных краін, то я ўпэўнены, што рана ці позна людзі прыйдуць да Качанаўскай турмы, разбяруць яе на цаглінкі і самі вынесуць адтуль Юлію (Цімашэнка)...

Дэпутат Вярхоўнай Рады, сябар фракцыі “Блок Юліі Цімашэнка — Батькивщина Віктар Швец упэўнены ў здольнасці прыхільнікаў былога прэм’ер-міністра Юліі Цімашэнка ўзяць штурмам Качанаўскую выпраўленчую калонію №54 (Харкаў) і вызваліць адтуль Юлію. “Калі прэзідэнт (Віктар Януковіч) апынецца няздольным прыслухацца да меркаванняў украінскай апазіцыі, сваіх грамадзян і найболей магутных сусветных краін, то я ўпэўнены, што рана ці позна людзі прыйдуць да Качанаўскай турмы, разбяруць яе на цаглінкі і самі вынесуць адтуль Юлію (Цімашэнка)... І на гэтым для Януковіча ўсё скончыцца, — сказаў ён. Пры гэтым дэпутат не паведаміў, калі, па яго меркаванні, можа адбыцца штурм. Нагадаем, што 8 сакавіка каля 400 прыхільнікаў БЮТ з усёй Украіны фактычна атачылі сцены калоніі, патрабуючы вызвалення куміра. На майскія святы ў Харкаў плануюць прыйсці яшчэ больш прыхільнікаў былога прэм’ера. Акрамя таго, тут даўно размясціўся сталы намётавы гарадок фанатаў Юліі.

Паводле ўкраінскай прэсы

Каментаваць