Украіна. Рух супраць новых падручнікаў

60 настаўнікаў літаратуры Кіева падпісалі сумесную дэкларацыю аб стварэнні грамадзянскай ініцыятывы супраць новай школьнай праграмы вывучэння сусветнай літаратуры. Свае патрабаванні яны выклалі ў лісце на імя Дзмітрыя Табачніка, міністра культуры і адукацыі, які стаў аўтарам новай канцэпцыі выкладання прадмету. На думку настаўнікаў, у новай праграме занадта шмат твораў папулярных сучасных пісьменнікаў, якія, аднак, не цягнуць на статус класікаў. Так, украінскім дзецям давядзецца вывучаць Джоан Роўлінг з яе Гары Потэрам і Таццяну Талстую з яе раманам «Кісь».

60 настаўнікаў літаратуры Кіева падпісалі сумесную дэкларацыю аб стварэнні грамадзянскай ініцыятывы супраць новай школьнай праграмы вывучэння сусветнай літаратуры. Свае патрабаванні яны выклалі ў лісце на імя Дзмітрыя Табачніка, міністра культуры і адукацыі, які стаў аўтарам новай канцэпцыі выкладання прадмету. На думку настаўнікаў, у новай праграме занадта шмат твораў папулярных сучасных пісьменнікаў, якія, аднак, не цягнуць на статус класікаў. Так, украінскім дзецям давядзецца вывучаць Джоан Роўлінг з яе Гары Потэрам і Таццяну Талстую з яе раманам «Кісь». Некаторыя аўтары, творы якіх прапануе вывучаць Табачнік, на думку настаўнікаў, надаюць занадта вялікую ўвагу праблемам сэксу. Напрыклад, Паула Каэльё, чыя кніжка «Вераніка вырашае памерці» таксама трапіла ў спіс для абавязковага вывучэння. Нарэшце, міністра адукацыі атакавалі за яўны перакос у бок рускай літаратуры. З-за Александра Качаткова або Анатоля Прыстаўкіна выкінуты з падручнікаў Вальтэр Скот, Марк Твэн і іншыя заходнія літаратары. У перспектыве пратэстуючыя супраць Табачніка настаўнікі збіраюцца стварыць нацыянальную арганізацыю. Відавочна, што сродкі яны знойдуць: у вачах шматлікіх аранжавых палітыкаў Дзмітрый Табачнік — заўзяты прыхільнік курсу русіфікацыі.

Паводле ўкраінскай прэсы

Каментаваць