Украіна. Руская мова стала дзяржаўнай

Руская мова атрымала статус рэгіянальнай на Луганшчыне. З гэтага часу дзяржслужачыя могуць весці дакументацыю і мець зносіны з грамадзянамі на ўкраінскай і на рускай мовах. Дэпутаты, якія прынялі такое рашэнне, спасылаюцца на Еўрапейскую хартыю рэгіянальных моваў і Канстытуцыю Украіны. А свой крок матывавалі тым, што рэалізавалі на справе адзін пунктаў выбарчай праграмы цяперашняга прэзідэнта Украіны, у якой Януковіч абяцаў надаць рускамоўным у выпадку перамогі гарантыі «свабоднага выкарыстання рускай мовы нароўні з украінскай».

Руская мова атрымала статус рэгіянальнай на Луганшчыне. З гэтага часу дзяржслужачыя могуць весці дакументацыю і мець зносіны з грамадзянамі на ўкраінскай і на рускай мовах. Дэпутаты, якія прынялі такое рашэнне, спасылаюцца на Еўрапейскую хартыю рэгіянальных моваў і Канстытуцыю Украіны. А свой крок матывавалі тым, што рэалізавалі на справе адзін пунктаў выбарчай праграмы цяперашняга прэзідэнта Украіны, у якой Януковіч абяцаў надаць рускамоўным у выпадку перамогі гарантыі «свабоднага выкарыстання рускай мовы нароўні з украінскай». Падзеі ў Луганску вельмі цікавыя, паколькі сам Януковіч пра абяцанні наконт дзяржаўнага статусу рускай мовы пасля абрання на пасаду прэзідэнта хуценька забыўся, каб не сварыцца з інтэлігенцыяй.

Па матэрыялах украінскай прэсы

Каментаваць