Украіна. Самі сябе катуюць

Дзіўны атракцыён прыдумала сабе група маладых украінскіх нацыяналістаў з Цярнопалю. 18 чалавек правялі 24 гадзіны ў падвалах былога абласнога будынку КДБ, дзе ў 1940–1950-я гады трымалі палонных удзельнікаў бандэраўскага супраціву з Украінскай паўстанцкай арміі (УПА). Сэнс акцыі заключаўся ў тым, каб трапіць у гераічную атмасферу тых часоў і ўзняць свой дух. Па ходу мерапрыемства маладых нацыяналістаў нават выклікалі на імправізаваны допыт. Для поўнага пагружэння ў мінулае іх таксама пераапранулі ў адзенне, якое  калісьці насілі ў савецкіх турмах.

Дзіўны атракцыён прыдумала сабе група маладых украінскіх нацыяналістаў з Цярнопалю. 18 чалавек правялі 24 гадзіны ў падвалах былога абласнога будынку КДБ, дзе ў 1940–1950-я гады трымалі палонных удзельнікаў бандэраўскага супраціву з Украінскай паўстанцкай арміі (УПА). Сэнс акцыі заключаўся ў тым, каб трапіць у гераічную атмасферу тых часоў і ўзняць свой дух. Па ходу мерапрыемства маладых нацыяналістаў нават выклікалі на імправізаваны допыт. Для поўнага пагружэння ў мінулае іх таксама пераапранулі ў адзенне, якое  калісьці насілі ў савецкіх турмах. Як піша прэса, актывістам спадабалася сядзець за кратамі. Яны маюць намер штогод праводзіць падобную акцыю, якой ужо далі назву “Доба УПА.

Паводле ўкраінскай прэсы 

 

Каментаваць