Украіна. Што будзе на месцы дзесяціннай царквы?

У Кіеве адбылося пасяджэнне журы, якое павінна вызначыць, што рабіць з Дзесяціннай царквой, а дакладней, з месцам, дзе яна была. Дзесяцінная царква, нагадаем, самая старая царква ў Кіеўскай Русі. Яны была пабудаваная Уладзімірам Вялікім і разбураная ў выніку нашэсця мангола-татараў. Ужо ў наш час археолагі знайшлі яе фундамент. Адразу нарадзілася ідэя аднавіць храм як сімвал хрысціянскай цывілізацыі. Аднак аказалася, што не ўсё так проста.

У Кіеве адбылося пасяджэнне журы, якое павінна вызначыць, што рабіць з Дзесяціннай царквой, а дакладней, з месцам, дзе яна была. Дзесяцінная царква, нагадаем, самая старая царква ў Кіеўскай Русі. Яны была пабудаваная Уладзімірам Вялікім і разбураная ў выніку нашэсця мангола-татараў. Ужо ў наш час археолагі знайшлі яе фундамент. Адразу нарадзілася ідэя аднавіць храм як сімвал хрысціянскай цывілізацыі. Аднак аказалася, што не ўсё так проста. Па-першае, будаваць царкву жадалі кожная з дзвюх вядучых дзеючых ва Украіне праваслаўных канфесій: Украінская праваслаўная Царква (Кіеўскія патрыярхат) — УПЦ — КП і прамаскоўская Украінская праваслаўная Царква (маскоўскі патрыярхат) — УПР—МП. Януковіч адразу вырашыў гэту спрэчку на карысць УПЦ—МП. Аднак на гэтым праблемы не закончыліся. Пытанне ў тым, што выяваў будынку не захавалася. Існуюць 16 навуковых рэканструкцый. У такой сітуацыі нацыяналісты, якія бачаць у будаўніцтве Дзесяціннай царквы пад эгідай УПЦ—МП парушэнне балансу ўплываў абодвух цэркваў, усякім шляхам сабатуюць прыняцце канчаткова рашэння. Яны прапануюць будаваць царкву за стандартамі старажытнасці, што патрабуе больш часу. Гэтай фракцыі супрацьстаіць блізкая да УПЦ — МП група, якая выступае за будаўніцтва вялізарнага сучаснага храму. Ходзяць чуткі, што Януковіч асабіста паабяцаў мітрапаліту Кірылу лабіраваць ягоны праект.

Па матэрыялах украінскай прэсы
 

Каментаваць