Украіна. Стрэлкамі гадзінніка супраць Масковіі

Украінскія нацыяналісты святкуюць перамогу — краіна ўсё ж перайшла на зімовы час. Самае цікавае, што ўкраінскі «часавы нацыяналізм» мае сваю традыцыю. Аказваецца, адным з рашэнняў ураду Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР) быў пераход Украіны ў іншы, асобны ад Расіі часавы пояс. Здарылася гэта ў 1918 годзе, 12 лютага, калі ва Украіне быў уведзены сярэднееўрапейскі час. Рабілася гэта на падставе таго, што «Украіна рашуча разрывае старыя прымусовыя сувязі з Масковіяй і пачынае цясней працаваць з Еўропаю.

Украінскія нацыяналісты святкуюць перамогу — краіна ўсё ж перайшла на зімовы час. Самае цікавае, што ўкраінскі «часавы нацыяналізм» мае сваю традыцыю. Аказваецца, адным з рашэнняў ураду Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР) быў пераход Украіны ў іншы, асобны ад Расіі часавы пояс. Здарылася гэта ў 1918 годзе, 12 лютага, калі ва Украіне быў уведзены сярэднееўрапейскі час. Рабілася гэта на падставе таго, што «Украіна рашуча разрывае старыя прымусовыя сувязі з Масковіяй і пачынае цясней працаваць з Еўропаю. А таму прымае з ёй супольны час, вагу, каб спрасціць адносіны ў гандлю і падарожжы». Усім жыхарам Украіны рэкамендавалася перавесці гадзіннікі на 68 хвілін. Адна гадзіна і восем хвілін — менавіта столькі складала розніца ў часе паміж Расійскай Імперыяй і Еўропай. Праўда, невядома, наколькі самі чыноўнікі УНР былі ініцыятарамі той рэформы: на той час, адпаведна Брэсцкай дамове, уся Украіна была фактычна акупаваная войскамі Германіі і Аўстра-Венгрыі. Берліну і Вене было прасцей кіраваць Украінай, калі б яна мела з цэнтральнымі дзяржавамі аднолькавы час.

Паводле ўкраінскай прэсы

Каментаваць