Украіна. Судзяць першага ўкраінца, які адмаўляе факт галадамору

21 студзеня ў Новаазоўску (Данецкая вобласць) пачаўся суд над Сяргеем Шведко, журналістам з Данбаса, які сумняваецца, што галадамор — калектыўны голад ва Украіне падчас калектывізацыі — быў генацыдам украінскай нацыі. Адпаведна законам Украіны, за такое можна сесці ў турму. 25 лістапада мінулага года Шведко, рэдактар газеты, апублікаваў артыкул “Галадамор крочыць па краіне. Нехта Каваленка, мясцовы кіраўнік партыі “Наша Украіна, пабачыў у тэксце тэзіс пра тое, што бальшавікі не нясуць адказнасці за галадамор.

21 студзеня ў Новаазоўску (Данецкая вобласць) пачаўся суд над Сяргеем Шведко, журналістам з Данбаса, які сумняваецца, што галадамор — калектыўны голад ва Украіне падчас калектывізацыі — быў генацыдам украінскай нацыі. Адпаведна законам Украіны, за такое можна сесці ў турму. 25 лістапада мінулага года Шведко, рэдактар газеты, апублікаваў артыкул “Галадамор крочыць па краіне. Нехта Каваленка, мясцовы кіраўнік партыі “Наша Украіна, пабачыў у тэксце тэзіс пра тое, што бальшавікі не нясуць адказнасці за галадамор. Сам Шведко кажа, што ён не супраць таго, каб шанаваць ахвяраў галадамору. Аднак пры ўмове, што ўлады прызнаюць, што ахвярамі былі не толькі ўкраінцы, а таксама рускія і казахі. Ён таксама спасылаецца на артыкул у Канстытуцыі, які гарантуе свабоду слова. Эксперты кажуць, што суд наўрад ці адправіць Шведко за краты. "Паводле вызначэння пленума Вярхоўнага суда, меркаванне не з’яўляецца падставай для адказнасці", — кажа адзін з юрыстаў. Апошні нюанс — Каваленка не ўкраінец. Ён прыехаў сюды з Расіі ў пачатку 90-х. А вось Шведко, наадварот, карэнны жыхар. Ёсць чуткі, што сапраўдным матывам учынкаў Каваленкі была спрэчка са Шведко з-за нейкага гаспадарчага аб’екту, які абодва хацелі прыватызаваць.

Па матэрыялах “Сегодня (Украіна)

Каментаваць