Украіна. Тайна ліста падзякі Януковічу

Усё больш загадкавай становіцца прырода ліста, які група ўкраінскіх інтэлектуалаў напісала на адрас украінскага прэзідэнта Украіны. Тэкст звароту адзначае поспехі Віктара Фёдаравіча ў барацьбе з карупцыяй і заклікае яго не адмаўляцца ад абранага курсу. Сярод падпісантаў прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Барыс Патон, прэзідэнт Кіева-Магілянскай акадэміі Сяргей Квіт, старшыня тэатральнага саюза Лэсь Танюк і іншыя. Януковіч вельмі задаволены лістом. “Я адчуў надзейнае плячо, — сказаў ён. Ліст выклікаў вялікі скандал.

Усё больш загадкавай становіцца прырода ліста, які група ўкраінскіх інтэлектуалаў напісала на адрас украінскага прэзідэнта Украіны. Тэкст звароту адзначае поспехі Віктара Фёдаравіча ў барацьбе з карупцыяй і заклікае яго не адмаўляцца ад абранага курсу. Сярод падпісантаў прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Барыс Патон, прэзідэнт Кіева-Магілянскай акадэміі Сяргей Квіт, старшыня тэатральнага саюза Лэсь Танюк і іншыя. Януковіч вельмі задаволены лістом. “Я адчуў надзейнае плячо, — сказаў ён. Ліст выклікаў вялікі скандал. Асабліва з-за наяўнасці ў ім асобаў, якія знаходзяцца ў яўнай апазіцыі да рэжыму (напрыклад, Сяргей Квіт). Па-другое, “ліст падзякі з’явіўся пасля публікацыі лісту пратэсту, падпісанага групай інтэлектуалаў, якая пратэстуе супраць устанаўлення ў краіне аўтарытарнага строю. Нарэшце, «Український тиждень» арганізаваў апытанне падпісантаў лісту падзякі і высветліў, што большасць з іх поўнага тэксту лісту не чытала. Усе кажуць, што хацелі выключна падтрымаць акцыі Януковіча супраць карупцыі.

Па матэрыялах “Україна Молода (Украіна)

Каментаваць