Украіна. Трэба пакаяцца за генацыд фіна-уграў

Ліст з заклікам да ўкраінцаў пакаяцца за генацыд з’явіўся ў інтэрнэце. Яго аўтары звяртаюць увагу на такі этап у гісторыі Украіны, калі былі каланізаваныя землі фіна-уграў, на тэрыторыі якіх зараз знаходзіцца цэнтральная Расія. «Каля тысячы гадоў таму Кіеўская Русь акупавала захад сучаснай Расіі, гэтыя землі засялялі фіна-угорскія плямёны. Тубыльцы жылі ў гармоніі з навакольным светам. Дзеці прыроды, яны не ведалі зла, не ведалі подласці», — такім чынам малююцца землі сучаснай Расіі да прыходу дняпроўскіх акупантаў. Пасля прыйшлі ўкраінцы.

Ліст з заклікам да ўкраінцаў пакаяцца за генацыд з’явіўся ў інтэрнэце. Яго аўтары звяртаюць увагу на такі этап у гісторыі Украіны, калі былі каланізаваныя землі фіна-уграў, на тэрыторыі якіх зараз знаходзіцца цэнтральная Расія. «Каля тысячы гадоў таму Кіеўская Русь акупавала захад сучаснай Расіі, гэтыя землі засялялі фіна-угорскія плямёны. Тубыльцы жылі ў гармоніі з навакольным светам. Дзеці прыроды, яны не ведалі зла, не ведалі подласці», — такім чынам малююцца землі сучаснай Расіі да прыходу дняпроўскіх акупантаў. Пасля прыйшлі ўкраінцы. На думку аўтараў ліста, «тое, што ўчынілі старажытныя ўкраінцы на фіна-угорскіх землях у X–XII стагоддзях, нельга назваць інакш, чым генацыдам. Абарыгенаў нішчылі не толькі фізічна, але і духоўна. Украінцы паслядоўна знішчалі тубыльскія мову і культуру, сціралі з твару зямлі народную самасвядомасць. Ахвярамі сталі культура, мова». Аднак самая страшнае, калі верыць тэсту лісту, тое, што палітычная культура Русі перадалася тубыльцам, у выніку чаго і ўзнікла цяперашняя расійская аўтарытарная традыцыя. «Пуцін ці Мядзведзеў — гэта наша тварэнне?! Якімі ж нягоднікамі павінны былі быць старажытныя ўкраінцы, каб ініцыяваць з’яўленне на свет такіх «правадыроў нацыі» ?!». У фінале ўкраінцаў заклінаюць узяць на сябе адказнасць за генацыд фіна-уграў і нават выплаціць грашовую кампенсацыю.

Па матэрыялах Livejournal

Каментаваць