Украіна. У Чарнобылі зробяць казіно

Спікер украінскай Вярхоўнай рады Уладзімір Літвін падтрымаў ідэю вярнуць у краіну гульнявы бізнес, аднак прапанаваў свае варыянты. На яго думку, ім самае месца на далёкіх выспах або ў Чарнобыльскай зоне. Нагадаем, гульнявы бізнес ва Украіне быў забаронены з 25 чэрвеня 2009 года. Адначасова дэпутаты абавязалі выканаўчыя ўлады вызначыць некалькі зон, дзе гульні могуць быць дазволеныя. Аднак гэтага дасюль не зроблена. Новы кабінет, які фармуе Партыя рэгіёнаў, вырашыў пакончыць з праблемай.

Спікер украінскай Вярхоўнай рады Уладзімір Літвін падтрымаў ідэю вярнуць у краіну гульнявы бізнес, аднак прапанаваў свае варыянты. На яго думку, ім самае месца на далёкіх выспах або ў Чарнобыльскай зоне. Нагадаем, гульнявы бізнес ва Украіне быў забаронены з 25 чэрвеня 2009 года. Адначасова дэпутаты абавязалі выканаўчыя ўлады вызначыць некалькі зон, дзе гульні могуць быць дазволеныя. Аднак гэтага дасюль не зроблена. Новы кабінет, які фармуе Партыя рэгіёнаў, вырашыў пакончыць з праблемай. Як раней заявіў Міхаіл Бродскі, у хуткім часе плануецца прыняць закон, па якім ва Украіне зноў адкрыюцца казіно. Па яго словах, яны будуць знаходзіцца ў Крыму, дзе ёсць добрая інфраструктура для турыстаў, якая ўзімку прастойвае. Аднак крымскія ўлады вытупілі супраць падобнай ініцыятывы, апасаючыся наплыву крыміналу. Падтрымаў іх і спікер, аднак з іншай прычыны. «Нам трэба вызначыць месцы ва Украіне, дзе мы можам забяспечыць кантроль за ўездам і выездам з гэтай тэрыторыі, каб было адпаведнае дэклараванне гэтых грошай», — сказаў Літвін. Ён таксама ўжо прапанаваў такія месцы: выспы Тузла і Змяіны, зона адчужэння ЧАЭС. Пакуль яго прапанову не каментуюць. Між тым, рашэнне трэба прымаць аператыўна. Як заявіў раней той жа Бродскі, гульнявы бізнес неабходна аднаўляюць, каб сабраць грошы на чэмпіянат Еўра–2012.

Па матэрыялах украінскай прэсы

Каментаваць