Украіна. Вайна кампрамату

Працягваецца вайна кампрамату паміж кандыдатамі на пасаду ўкраінскага прэзідэнта. Апошні зліў зрабіў Аляксандр Мароз, лідэр Партыі сацыялістаў. Каментуючы эканамічную палітыку ўраду Юліі Цімашэнка, ён нагадаў, што цяперашні кіраўнік кабінету пачынала сваю кар’еру ў Днепрапятроўску як дырэктар відэасалонаў, дзе паказвалі сярод іншага парнаграфічныя фільмы. «Таксама яна была спецыялістам па газавых спекуляцыях», — сказаў спадар Мароз. У дадатак галоўны сацыяліст Украіны паставіў пад сумнеў украінскае паходжанне кіраўніка ўраду. У прынцыпе, тэма не новая.

Працягваецца вайна кампрамату паміж кандыдатамі на пасаду ўкраінскага прэзідэнта. Апошні зліў зрабіў Аляксандр Мароз, лідэр Партыі сацыялістаў. Каментуючы эканамічную палітыку ўраду Юліі Цімашэнка, ён нагадаў, што цяперашні кіраўнік кабінету пачынала сваю кар’еру ў Днепрапятроўску як дырэктар відэасалонаў, дзе паказвалі сярод іншага парнаграфічныя фільмы. «Таксама яна была спецыялістам па газавых спекуляцыях», — сказаў спадар Мароз. У дадатак галоўны сацыяліст Украіны паставіў пад сумнеў украінскае паходжанне кіраўніка ўраду. У прынцыпе, тэма не новая. Некаторыя апаненты Цімашэнка даўно кажуць, што Юлія этнічная армянка або яўрэйка. Аднак Мароз пайшоў яшчэ далей. Ён лічыць, што Юля паходзіць з Сярэдняй Азіі.

Па матэрыялах «Сегодня» (Украіна)

Каментаваць