Украіна. З бандэраўцаў знялі абвінавачанні ў тэрарызме

Дзевяць сяброў нацыяналістычнай арганізацыі “Трызуб імя Сцяпана Бандэры зноў на волі. Нагадаем, што ўсе яны былі арыштаваныя пасля таго, як на 1 студзеня ў Запарожжы нехта ўзарваў бюст Сталіну. Нягледзячы на тое, што афіцыйна манумент не меў статуса помніка (яго каля свайго офісу насуперак усім прававым нормам паставілі камуністы) улады паставіліся да выбуху вельмі эмацыйна. У рэгіёне прайшла зачыстка, ахвярамі якой галоўным чынам сталі сябры “Трызубу. Паводле міліцыі, пры ператрусах у іх знайшлі зброю.

Дзевяць сяброў нацыяналістычнай арганізацыі “Трызуб імя Сцяпана Бандэры зноў на волі. Нагадаем, што ўсе яны былі арыштаваныя пасля таго, як на 1 студзеня ў Запарожжы нехта ўзарваў бюст Сталіну. Нягледзячы на тое, што афіцыйна манумент не меў статуса помніка (яго каля свайго офісу насуперак усім прававым нормам паставілі камуністы) улады паставіліся да выбуху вельмі эмацыйна. У рэгіёне прайшла зачыстка, ахвярамі якой галоўным чынам сталі сябры “Трызубу. Паводле міліцыі, пры ператрусах у іх знайшлі зброю. Скандал атрымаў працяг пасля таго, як арыштаваныя праз адвакатаў заявілі, што іх катуюць. Так ці інакш, усё закончылася для арыштаваных добра, хаця абвінавачанне цалкам не знялі. Таксама за кратамі застаўся лідар “Трызубу Андрэй Стэмпіцкі.

Па матэрыялах украінскай прэсы

Каментаваць