Украіна. За абразу Шаўчэнкі падпальваюць кнігарні

У ноч на 27 красавіка ў Кіеве невядомыя падпалілі два кніжныя супермаркеты. Прычыны злачынства відавочныя: напярэдадні дырэкцыя крамаў атрымлівала ананімныя лісты, аўтары якіх патрабавалі прыпыніць продаж кніг Алеся Бузіны. Алесь Бузіна — рупар расійскага імперыялізму ва Украіне. У сваёй калонцы на старонках газеты “Сегодня, якая належыць алігарху і спонсару Партыі рэгіёнаў Рынату Ахметаву, Бузіна  выступае супраць украінскай дзяржаўнасці і культуры, за ўваход усходняй часткі краіны ў склад Расіі.

У ноч на 27 красавіка ў Кіеве невядомыя падпалілі два кніжныя супермаркеты. Прычыны злачынства відавочныя: напярэдадні дырэкцыя крамаў атрымлівала ананімныя лісты, аўтары якіх патрабавалі прыпыніць продаж кніг Алеся Бузіны. Алесь Бузіна — рупар расійскага імперыялізму ва Украіне. У сваёй калонцы на старонках газеты “Сегодня, якая належыць алігарху і спонсару Партыі рэгіёнаў Рынату Ахметаву, Бузіна  выступае супраць украінскай дзяржаўнасці і культуры, за ўваход усходняй часткі краіны ў склад Расіі. Апошнім часам Бузіна напісаў некалькі кніжак, у адной з якіх паміж іншага даводзіць, што Тарас Шаўчэнка алкаголік. Нацыяналісты даўно ўжо занеслі Бузіну ў чорны спіс, атакуючы ўсе яго публічныя выступы. Хутчэй за ўсё яны і здзейснілі падпал тых крамаў. Сам скандальны пісьменнік заявіў, што яго апаненты прайгралі апрыёры. У пажары разам з кнігамі Бузіны згарэў стэнд з кнігамі Тараса Шаўчэнкі.

Па матэрыялах “Сегодня (Украіна)

Каментаваць