Украіна. Забі прэзідэнта

Новай праявай крызісу жанру аранжавай апазіцыі стала публікацыя на блогу ўкраінскага журналіста Вахтанга  Кіпіані і аднаго з ідэйных лідэраў рэвалюцыі верша “Забі прэзідэнта беларускага пісьменніка Славаміра Адамовіча. Гэты верш з’явіўся падчас падзей вясны 96-га года ў Мінску, і каштаваў яе аўтару турэмнага тэрміну.

Кіпіані прэзентуючы тэкст піша, што ён не мае на ўвазе Януковіча. “Гэты верш напісаны пра аднаго сучаснага палітыка беларускага паходжання, але які па сутнасці адмовіўся ад свайго народу, стаў ваяўнічым саўком, праваслаўным атэістам, замест мовы карыстаецца дзікім суржыкам. Як кіраўнік дзяржавы змагаецца з дэмакратыяй, пераследуе апанентаў, робіць усё, каб яго краіна стала часткай Расіі. Аднак публіка амаль цалкам пабачыла ў публікацыі заклік да замаху на дзеючага кіраўніка украінскай дзяржавы, які, дарэчы, мае беларускія карані. Большасць удзельнікаў форуму крытычна ўспрынялі публікацыю. “У любым выпадку варта ўтрымлівацца ад заклікаў да забойства. Тым больш першых асобаў дзяржавы. Трэба спачатку думаць, а пасля пісаць, -- піша нехта. Можна сказаць, што з’яўленне “Забі прэзідэнта у пэўнай ступені ёсць люстэркам настрояў ў асяроддзі украінскай апазіцыі.

Па матэрыялах livejournal

Каментаваць