Украіна. Забараніць крымскіх прыгажунь!

Нацыяналістычная грамада Украіна выказвае трывогу з нагоды з’яўлення на міжнародных конкурсах прыгажосці канкурсантак, якія прадстаўляюць Крым у якасці асобнай дзяржавы. Скандал пачаўся пасля апошняга конкурсу “Міс Зямля 2011. На ім была прадстаўніца Крымскай аўтаномнай рэспублікі Ніна Астраханцава, якая падчас выступу ні разу не згадала, што Крым — гэта частка Украіны.

Нацыяналістычная грамада Украіна выказвае трывогу з нагоды з’яўлення на міжнародных конкурсах прыгажосці канкурсантак, якія прадстаўляюць Крым у якасці асобнай дзяржавы. Скандал пачаўся пасля апошняга конкурсу “Міс Зямля 2011. На ім была прадстаўніца Крымскай аўтаномнай рэспублікі Ніна Астраханцава, якая падчас выступу ні разу не згадала, што Крым — гэта частка Украіны. “Пры такіх умовах пашырэнне самастойнай міжнароднай дзейнасці Крыму ва ўсіх сферах, у тым ліку і ў конкурсах прыгажосці сусветнага і рэгіянальнага ўзроўню, у статусе асобнага ад Украіны суб’екта толькі ўзмацняе цэнтрабежныя настроі ў вызначаных груп насельніцтва паўвострава, — піша адзін з нацыяналістычных сайтаў. На думку нацыяналістаў, такі прыём выкарыстоўваюць не толькі крымскія сепаратысты. Побач з прыгажунямі з Крыму на такога кшталту конкурсах можна пабачыць прыгажунь з Абхазіі, Прыднястроўя і іншых самаабвешчаных дзяржаў. Нацыяналісты заклікаюць дзяржаўныя структуры Украіны ўзмацніць кантроль за дзейнасцю прадстаўнікоў АР Крым на міжнароднай арэне. Пры ўсёй абсурднасці праблемы тэма выкарыстання конкурсаў прыгажосці ў палітычных мэтах сапраўды сур’ёзная і не новая. Так, у 2003 годзе Пекін дамогся, каб удзельніца конкурсу “Міс Сусвет замяніла стужку з надпісам “Тайвань на “Кітайскі Тайбэй.

Паводле ўкраінскай прэсы

Каментаваць