Украіна. Зацверджаны вялікі герб Украіны

Украінскі ўрад зацвердзіў праект Вялікага герба Украіны. Гэта выява трызуба ў цэнтры, а па баках — постаці льва і запарожскага казака, унізе — сіне-жоўтая стужка, а зверху — княжая карона.

Праект быў прыняты па выніках конкурсу на лепшы эскіз вялікага Дзяржаўнага герба Украіны. Перамагла група з пяці чалавек пад кіраўніцтвам гісторыка Юрыя Саўчука. Яны малявалі сімвал амаль тры месяцы.

У новага герба адразу знайшліся крытыкі з «Партыі рэгіёнаў», якая знаходзіцца ў апазіцыі. Паводле іх словаў, «Вялікі герб павінен паказваць гісторыю ўзнікнення земляў і збіранне іх вакол цэнтра. Значыць, Вялікі герб павінен выглядаць інакш. У цэнтры павінен быць малы герб і герб сталіцы, а вакол — кампанавацца гербы гістарычных земляў галоўных гарадоў Украіны. У дадзеным выпадку, атрымліваецца, што пра знак Кіева папросту забыліся. Затое ёсць гербы Львова і Запарожжа, якія ніколі не былі сталіцамі. Гэта папросту правакацыя, прычым гістарычна непісьменная».

Зрэшты, ухвала ўрада яшчэ не азначае, што менавіта гэты варыянт герба атрымае Украіна. Зараз праект будзе накіраваны на разгляд Вярхоўнай Радзе — за яго прыняцце павінны прагаласаваць дзве траціны дэпутатаў.

Па матэрыялах «Голас Украіны» (Украіна)

Каментаваць