Украіна. Журналістаў звальняюць

Калі верыць газеце “Сегодня, якая блізкая да апазіцыйнай Партыі рэгіёнаў, са студыі “Новы канал звольнілі ўсіх журналістаў, якія сталі нявольнымі сведкамі выпадковай заявы ўкраінскага прэм’ера і лідэра блоку БЮТ Юліі Цімашэнка падчас запісу яе выступу. Выступ быў прысвечаны правалу перамоваў па фармавання кааліцыі паміж БЮТ і Партыяй рэгіёнаў. Падчас здымкаў Цікашэнка вельмі красамоўна выказалася: “Прапала ўсё. Знешне абсалютна нейтральныя словы ў народзе трактуюць як адзнаку поўнага калапсу праекту БЮТ.

Калі верыць газеце “Сегодня, якая блізкая да апазіцыйнай Партыі рэгіёнаў, са студыі “Новы канал звольнілі ўсіх журналістаў, якія сталі нявольнымі сведкамі выпадковай заявы ўкраінскага прэм’ера і лідэра блоку БЮТ Юліі Цімашэнка падчас запісу яе выступу. Выступ быў прысвечаны правалу перамоваў па фармавання кааліцыі паміж БЮТ і Партыяй рэгіёнаў. Падчас здымкаў Цікашэнка вельмі красамоўна выказалася: “Прапала ўсё. Знешне абсалютна нейтральныя словы ў народзе трактуюць як адзнаку поўнага калапсу праекту БЮТ. Апошні час партыя згубіла падтрымку на захадзе Украіны з-за кантактаў з Крамлём. Кааліцыя з Рэгіёнамі магла дапамагчы БЮТ знайсці новы электарат у цэнтры і на ўсходзе краіны, аднак Януковіч нечакана для ўсіх адмовіўся весці перамовы. Цяпер кіраўніцтва БЮТ у ступары. Няўжо сапраўды “ўсё прапала?

Па матэрыялах “Сегодня (Украіна)

Каментаваць