Украіна. Змена старшыні Саюза пісьменнікаў

У Саюзе пісьменнікаў Украіны (СПУ) адбылася рэвалюцыя: з’езд гэтай арганізацыі абраў новага старшыню — 61-гадовага кіраўніка кіеўскіх пісьменнікаў Віктара Баранава, адправіўшы ў адстаўку 69-гадовага Уладзіміра Яварыўскага, дэпутата Блока Юліі Цімашэнка, які ўзначальваў арганізацыю 10 гадоў. Абраць старшыню павінны былі яшчэ месяц таму. Тады пра сваё жаданне ісці на трэці тэрмін заявіў Яварыўскі, хоць статутам СПУ тры тэрміны запар забаронены. Усё дзякуючы таму, што юрысты знайшлі зачэпку, якая дазволіла гэта зрабіць. Месяц таму пісьменнік сабраліся першы раз.

У Саюзе пісьменнікаў Украіны (СПУ) адбылася рэвалюцыя: з’езд гэтай арганізацыі абраў новага старшыню — 61-гадовага кіраўніка кіеўскіх пісьменнікаў Віктара Баранава, адправіўшы ў адстаўку 69-гадовага Уладзіміра Яварыўскага, дэпутата Блока Юліі Цімашэнка, які ўзначальваў арганізацыю 10 гадоў. Абраць старшыню павінны былі яшчэ месяц таму. Тады пра сваё жаданне ісці на трэці тэрмін заявіў Яварыўскі, хоць статутам СПУ тры тэрміны запар забаронены. Усё дзякуючы таму, што юрысты знайшлі зачэпку, якая дазволіла гэта зрабіць. Месяц таму пісьменнік сабраліся першы раз. Тады на выбарах першыя два месцы занялі Баранаў і Яварыўскі, атрымаўшы адпаведна 156 і 149 галасоў. Для перамогі трэба было 159 галасоў. Тады Яварыўскі зачыніў з’езд, не даўшы правесці другі тур галасавання, а новы вырашыў правесці праз месяц. Сярод пісьменнікаў адразу пайшлі чуткі: месяц патрэбен старшыні для «апрацоўкі» тых, хто адсутнічаў. І сапраўды, ужо пасля з’езду луцкі пісьменнік Уладзімір Ліс публічна абвінаваціў «аднаго з дэпутатаў БЮТ» у спробах подкупу пісьменнікаў. Так ці інакш, на новым галасаванні Яварыўскі прайграў, прычым набраў менш галасоў, чым месяц таму — 144 (у Баранава — 171). Яварыўскі пакінуў з’езд, не павіншаваўшы пераможцу. Ці будуць змены ў СП? Па вялікаму рахунку, значных ідэалагічных адрозненняў паміж Яварыўскім і Баранавым няма — абодва з’яўляюцца ліберальнымі ўкраінскімі нацыяналістамі, але Баранаў больш талерантны да апанентаў і не завязаны з апазіцыяй. Варта згадаць, што апошнім часам меў месца канфлікт паміж адміністрацыяй прэзідэнта і кіраўніцтвам СПУ, якое заявіла, што Януковіч праводзіць палітык русіфікацыі.

Паводле ўкраінскай прэсы

Каментаваць