Украіна. Зноў дыскусія вакол герба

Нечакана ажывілася палеміка наконт вялікага герба Украіны. Акрамя знаёмага ўсім трызубу яшчэ падчас прыняцца канстытуцыі ў 1996 годзе дэпутаты Вярхоўнай Рады пастанавілі ў перспектыве зацвердзіць Вялікі дзяржаўны герб Украіны. Па сутнасці яны проста капіравалі практыку Украінскай народнай рэспублікі (УНР), якая мела два гербы — вялікі і малы. Пасля доўгіх дэбатаў у эпоху “аранжавых макет такога гербу быў распрацаваны.

Нечакана ажывілася палеміка наконт вялікага герба Украіны. Акрамя знаёмага ўсім трызубу яшчэ падчас прыняцца канстытуцыі ў 1996 годзе дэпутаты Вярхоўнай Рады пастанавілі ў перспектыве зацвердзіць Вялікі дзяржаўны герб Украіны. Па сутнасці яны проста капіравалі практыку Украінскай народнай рэспублікі (УНР), якая мела два гербы — вялікі і малы. Пасля доўгіх дэбатаў у эпоху “аранжавых макет такога гербу быў распрацаваны. На ім акрамя трызубу выяўлены герб Запарожскіх казакаў, архангел Міхаіл (сімвал Кіева), леў (знак Галіцыі) і, нарэшце, мядзведзь, які сімвалізуе Закарпацце. Пры гэтым былі падаўленыя пратэсты Партыі рэгіёнаў, якія хацелі ўсунуць сюды яшчэ і герб Данецку. Каб прыняць вялікі герб, засталася толькі прагаласаваць дэпутатам, аднак нечакана знайшліся крытыкі праекту. Уплывовая газета “Дзеркало тижня прапануе прыбраць з гербу праваслаўны крыж, паколькі гэта значыць няроўнасць рэлігій, і надпіс “З намі Бог і Украіна. Дэвіз не падабаецца рэдакцыі па той прычыне, што дэвіз “З намі Бог прыдумаў расійскі імператар Мікалай І. Увогуле, выданне ставіць пытанне: нашто краіне вялікі герб?


Па матэрыялах “Дзеркало Тижня (Украіна)
 

Каментаваць