Украіна. Зноў пра мэра Чарнавецкага

Вядомы сваімі арыгінальнымі выхадкамі кіеўскі мэр Леанід Чарнавецкі зноў абняславіўся. Усё пачалося з таго, што мэра заклікалі адкрыць адрамантаваны помнік заснавальнікам горада — легендарным братам Хорыву, Кію, Шчэку і іх сястры Лебедзь. Як кажа легенда, гэтыя людзі прыкладна ў VI стагоддзі заснавалі на адным з пагоркаў над Дняпром пасяленне. Пасля смерці Кія ў яго гонар горад назвалі Кіевам. Увогуле, гэту гісторыю ведае кожны школьнік. Аднак не Чарнавецкі.

Вядомы сваімі арыгінальнымі выхадкамі кіеўскі мэр Леанід Чарнавецкі зноў абняславіўся. Усё пачалося з таго, што мэра заклікалі адкрыць адрамантаваны помнік заснавальнікам горада — легендарным братам Хорыву, Кію, Шчэку і іх сястры Лебедзь. Як кажа легенда, гэтыя людзі прыкладна ў VI стагоддзі заснавалі на адным з пагоркаў над Дняпром пасяленне. Пасля смерці Кія ў яго гонар горад назвалі Кіевам. Увогуле, гэту гісторыю ведае кожны школьнік. Аднак не Чарнавецкі. Падчас мітынгу адкрыцця манумента ён сказаў наступную фразу: “Гэта помнік заснавальнікам Кіева Хорыву, іх сястры Шчэ, Кію, Шчэку і іх сястры Лебедзі. Цытата адразу стала культавай, хаця на гэты раз у каментарах прысутнічаюць новыя ноткі. Як вядома, урад рыхтуе ўказ пра змену статусу Кіева. Таксама плануюцца выбары мэра. З улікам таго, што на двары крызіс, прыход новага галавы наўрад ці палепшыць эканамічны стан. Аднак дакладна наступны мэр будзе не такім вясёлым, як Чарнавецкі.

Па матэрыялах украінскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць