Украіна адзначае Дзень абаронца

Мерапрыемствы з нагоды Дня абаронцы праходзяць сёння ў сталіцы Украіны.



Ля помніку Тараса Шаўчэнкі сабраліся актывісты нацыяналістычнай партыі «Свабода» і сябры Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН), каб прыняць удзел у Маршы Славы Герояў, які ладзіцца ВА «Свабода» з нагоды 74-й гадавіны стварэння УПА.

Актывісты трымаюць сцягі партыі «Свабода», АУН, а таксама нацыянальныя сцягі, паведамляе korrespondent.net . Многія з іх апранутыя ў камуфляжную форму. Сярод мітынгоўцаў таксама знаходзяцца каля 50 чалавек са сцягамі «Рух абароны ўкраінскай мовы». Яны трымаюць плакаты «Не русіфікацыі», «Адзіная дзяржаўная мова — украінская».

Шэсце пройдзе па Крэшчаціку, праз Майдан Незалежнасці і завершыцца святочным канцэртам на Міхайлаўскай плошчы.

Перад гэтым на цэнтральнай вуліцы Кіева працягвалася веча, удзел у якім таксама прымалі прадстаўнікі і актывісты «Свабоды», паведамляе «Украінская праўда».
Пазней ГА «Таварыства садзейнічання узброеным сілам Украіны і Ваенна-марскога флоту» і Грамадзянскі корпус «Азоў» плануюць правесці Марш нацыі — шэсце па цэнтральных вуліцах горада ў гонар дня ўкраінскага казацтва, УПА і абаронцаў Украіны.

У ім возьмуць удзел прадстаўнікі «Правага сектара», аб'яднанне «С14» і іншыя арганізацыі.
Пасля заканчэння шэсця на Сафійскай плошчы запланавана правядзенне ўрачыстага мітынгу.


Каментаваць