Украіна. Каля «Інтэра» пратэстоўцы ставяць намёты

Удзельнікі акцыі па блакаванні "Інтэра", якія сёння мітынгуюць каля будынка канала на вуліцы Дзмітрыеўскай у Кіеве, разгарнулі першыя намёты, перадае УНІАН.
Праваахоўнікі не перашкаджаюць мітынгоўцам.

Праваахоўнікі не перашкаджаюць мітынгоўцам.




Прадстаўнікі паліцыі, якія будуць сачыць за выкананнем парадку, папрасілі актывістаў не ставіць намёты на праезнай часткі. У сваю чаргу, мітынгоўцы разгарнулі невялікія альпінісцкія намёты на тратуары насупраць будынка тэлеканала, паведамляе Корреспондент.net

У акцыі па блакадзе тэлеканала прымаюць удзел арганізацыі Усеўкраінскі саюз ветэранаў АТА, "Левы бераг", студэнцкая “Самаабарона”, "Украіна — гэта мы", "Рэванш", "Чорны камітэт" і іншыя, адзначаюць пратэстоўцы.



Баец батальёна "Святая Марыя" Аляксей Сярдзюк — каардынатар акцыі па блакаванні "Інтэра" — сказаў журналістам, што ў акцыі ўдзельнічае каля сотні чалавек, і дадаў: "Мы сёння чакаем яшчэ чалавек 200". Раней актывісты сцвярджалі, што да вечара яны чакаюць да тысячы чалавек у падтрымку акцыі. "Дарогу мы перакрываць не будзем, каб не ствараць лішніх інцыдэнтаў", — сказаў Аляксей Сярдзюк.



У той жа час Аляксей Сярдзюк не можа назваць дакладную колькасць намётаў, якія будуць устаноўлены, таму што, сцвярджае ён, дадаткова могуць падвезці яшчэ партыю намётаў. Таксама актывісты чакаюць прыбыцця грузавіка з пяском у мяшках для узвядзення барыкады.







Каментаваць