Украіна. Пад Радай адбыліся сутыкненні

Раніцай 6 снежня пад Вярхоўнай Радай адбыліся сутыкненні. Падчас сутычкі выкарыстоўвалі газ. Украінскія праваахоўнікі шукалі Саакашвілі.

Сёння раніцай, 6 снежня, праваахоўнікі здзейснілі спробу выявіць і затрымаць экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі ў лагеры каля Вярхоўнай Рады. Адбыліся сутыкненні.

Як адзначае Інтэрфакс-Украіна, да лагера ля Вярхоўнай Рады ў сераду каля 6.00 пад'ехала некалькі аўтобусаў з праваахоўнікамі. Некалькі дзясяткаў праваахоўнікаў калонай зайшлі на тэрыторыю лагера, дзе спрабавалі знайсці Саакашвілі.

З намётаў пачалі выходзіць людзі, што толькі прачнуліся. Адбыліся сутыкненні паміж паліцэйскімі і ўдзельнікамі акцыі. Праваахоўнікі ўжылі слёзатачывы газ.

Пасля непрацяглага знаходжання ў лагеры праваахоўнікі адступілі, пагрузіліся ў аўтобусы і ад'ехалі ад лагера.

У лагеры заяўляюць, што падчас сутыкненняў пацярпелі каля 10 чалавек.

Удзельнікі акцыі пад Вярхоўнай Радай працягваюць рабіць барыкады і заклікаюць кіяўлян прыйсці і падтрымаць акцыю.

Міхаіла Саакашвілі затрымалі яшчэ ў аўторак, 5 снежня, па падазрэнні ў садзейнічанні ўдзельнікам злачыннай арганізацыі і падтрымцы злачыннай дзейнасці.

Аднак актывісты зламалі дзверы ў мікрааўтобусе, у які сілавікі пасадзілі арыштаванага, і вызвалілі Саакашвілі.

Пасля свайго вызвалення Сааакашвілі з паплечнікамі накіраваўся да Вярхоўнай Рады, дзе зладзіў мітынг.


Паліцыя абвясціла ў вышук Саакашвілі.

Паводле Корреспондент.net
Фота
www.pravda.com.ua

Каментаваць