Украіна падоўжыла эмбарга на расійскія тавары да 2018 года

Урад Украіны падоўжыў да 31 снежня 2017 года прадуктовае эмбарга на расійскія тавары ў сувязі з новымі абмежаванням з боку Расеі.
Раней прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб працягу да 31 снежня 2017 года прадэмбарга, уведзенага ў адказ на санкцыі Захаду, падтрыманыя Украінай пасля ўступлення ў сілу пагаднення аб асацыяцыі з ЕС.

Ўкраінскае эмбарга было ўведзена 30 снежня 2015 года. У краіну забаронены ўвоз шэрагу расійскіх прадуктаў харчавання.

Тады ж Расея ўвяла эмбарга на пастаўкі ўкраінскага харчавання і шэрагу прамысловых тавараў.

Паводле Unian.net

Каментаваць