Украіна перамагла на Еўрабачанні

Украінская спявачка Джамала выйграла міжнародны песенны конкурс "Еўрабачанне-2016".




Яна прадставіла пранікнённую песню "1944" аб дэпартацыі крымскіх татараў у 1944 годзе. У выніку Джамала набрала 534 балы: 211 балаў ад журы і 323 балы па выніках SMS-галасавання гледачоў. Другое месца заняла Аўстралія (511 балаў). Трэцяе – Расея (491).


Дарэчы, журы Расіі і Украіны не далі адзін аднаму ні аднаго бала.

Інтэрнэт-карыстальнікі вітаюць Джамалу з важнай перамогай і пішуць, што песенны конкурс у 2017 годзе варта праводзіць у Крыме, вызваленым ад расейскіх акупантаў.

Каментаваць